17 красавiка 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тэхнабанк» гарантуе бяспеку WebMoney Transfer

7

Беларускі гарант WebMoney Transfer – ААТ «Тэхнабанк» – накіраваў на адрас www.charter97.org тлумачэнні з нагоды інфармацыі пра тое, што 16 сакавіка сайт wmtransfer.by быў заражаны шкоднаснай праграмай і цягам некалькіх гадзін распаўсюджваў яе сярод карыстальнікаў.

У выніку дзеянняў зламыснікаў 14 сакавіка 2008 года наведвальнікі сайта wmtransfer.by цягам некалькіх гадзін маглі быць падвергнутыя дзеянню траянскага кода, укаранёнага на некаторыя старонкі сайта.

Як паведамілі ў «Тэхнабанке», пасля паступлення першых паведамленне ад кліентаў аб папярэджаннях, якія выдавала праграмнае забеспячэнне «Антывірус Касперскага» былі распачатыя меры з боку банка і хостынг-правайдэра, якія дазволілі аднавіць нармальную працу сайта да сярэдзіны дня. «Тэхнабанк» адзначае, што шматлікія антывірусы лічаць Інтэрнэт-старонкі з такім кодам толькі «патэнцыйна небяспечнымі».

На думку «Тэхнабанка», нягледзячы на ўсю сур'ёзнасць інцыдэнту, з прычыны прадугледжанай на сайце сістэмы апрацоўкі плацяжоў і сістэмы аўтарызацыі, дзеянне траянскага кода ніяк не магло паўплываць на бяспеку здзяйсняных кліентамі плацяжоў і выкананні ААТ «Тэхнабанк» функцый Гаранта ў сістэме WebMoney.

Наступстваў уздзеяння кода на кампутары або канфідэнцыйную інфармацыю кліентаў сайта адзначана не было. П. 3.3.1 і п. 3.3.3 Кодэкса сістэмы WebMoney Transfer ААТ «Тэхнабанк» парушаныя не былі, адзначаюць у «Тэхнабанке».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках