Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы
20- 18.04.2024, 8:17
- 24,536
У той момант тамака правяралі Porsche Cayenne.
Сёння ноччу згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы.
Падчас праверкі аўтамабіля ў ангары мытні той раптам загарэўся, піша 15min.lt.
Як паведамілі ва ўправе паліцыі, а 02:40 ночы ў памежным пункце Меднікі (з беларускага боку - «Каменны Лог»), у ангары віленскай тэрытарыяльнай мытні, правяралі Porsche Cayenne.
Падчас праверкі раптоўна ўзнік пажар, падчас якога загарэўся аўтамабіль, а таксама ангар аўтатэхагляду і адміністрацыйная частка будынка. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Страты падлічваюцца. Чыноўнікі расследуюць знішчэнне або пашкоджанне маёмасці з неасцярожнасці і высвятляюць прычыну пажару.
Да тушэння пажару залучаныя восем аўтацыстэрнаў, дзве аўталесвіцы і штабны аўтамабіль.
«Падчас надгляду аўтамабіля ў ангары Віленскай тэрытарыяльнай мытні ўзнік пажар, згарэўся аўтамабіль, згарэў надглядальны ангар і частка адміністрацыйнага будынка», - паведаміў прадстаўнік мытні Вітаўтас Ражанскас.
Як паведамілі ў Дэпартаменце пажарнай аховы і выратавання Літвы, пажар быў ліквідаваны а 7.00 раніцы.
Літоўскі бок часова не прапускае транспарт.