У Варонежы палае электрамеханічны завод
5- 22.04.2024, 10:10
- 13,786
Плошча пажару – 3 000 квадратных метраў.
У Варонежы палае электрамеханічны завод Элмаш
Са звестак Telegram-канала 112, плошча ўзгарання складае 3000 "квадратаў". На месцы працуюць 64 спецыялісты і 20 адзінак тэхнікі. Інфармацыі аб пацярпелых няма.
“Элмаш” - буйны пастаўшчык па ўсёй Расеі: рэдуктараў, матор-рэдуктараў, прамысловых вентылятараў і запчастак для матор-рэдуктараў.