У ГУР паказалі, як знішчалі верталёт Ка-32 на аэрадроме ў Маскве
9- 26.04.2024, 20:38
- 25,720
Апублікаванае відэа аперацыі.
Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны пацвердзіла знішчэнне расейскага верталёта Ка-32 на аэрадроме ў Маскве.
Як паведамляе прэс-служба ГУР, шматмэтавы варожы верталёт Ка-32 быў знішчаны ў ноч на 26 красавіка на аэрадроме «Астаф'ева» міністэрства абароны РФ.
Аэрадром належыць МА РФ і эксплуатуецца супольна з прадпрыемствам «Газпрамавія», якое ўваходзіць у структуру ААТ «Газпрам».
«Знішчаная адзінка авіяцыйнай тэхнікі выкарыстоўвалася дзяржавай-агрэсаркай у інтарэсах маскоўскага авіяцыйнага цэнтра, напрыклад, для падтрымкі аперацый расейскага акупацыйнага войска», – удакладнілі ў ГУР.
На відэа з аэрадрома знішчаны верталёт стаіць на ўзлётнай пляцоўцы. Затым відаць, як ён ярка палае.