Вясковец з-пад Віцебску зрабіў рэпост фота Лукашэнкі ў «Аднакласніках»
11- 26.04.2024, 15:39
- 12,716
Яго асудзілі на год калоніі.
У судзе Віцебскага раёна 28 сакавіка асудзілі Сяргея Мельнікава паводле ч.1 арт.368 («абраза Лукашэнкі») Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 19 чэрвеня 2023 г. зрабіў рэпост публікацыі ў «Аднакласніках». У ім знаходзілася фатаграфія і тэкст, які суд палічыў «абразлівымі».
Сяргею прызначылі дзяржаўнага адваката, за працу якога з мужчыны спагналі 44 рублі.
Мабільны тэлефон, з якога Мельнікаў размясціўся публікацыю пра Лукашэнку, канфіскавалі ў даход дзяржавы як «сродак здзяйснення злачынства».
Сяргей Мельнікаў мае сярэднюю адукацыю, пражывае ў вёсцы Віцебскага раёна.