На мяжы Літвы і Беларусі - транспартны калапс
3- 29.04.2024, 9:29
- 5,330
Праходжання мяжы чакаюць па тры дні, а чарга з грузавікоў неўзабаве будзе заканчвацца ў Вільні.
На памежным пераходзе Меднікі з Літвы ў бок Беларусі чарга легкавых аўтамабіляў расцягнулася больш як 4 км. Час праходжання мяжы складае больш за 3 дні.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.
Больш за 50% гэтай чаргі - гэта перагоншчыкі на транзітных нумарах. Латвія і Польшча закрылі афармленне транзітных аўто, Літва - не.
Асобнай чаргі для турыстаў і для тых, хто едзе ў працы, няма.
Чарга грузавікоў у Медніках - большая за 10 км, неўзабаве яна будзе заканчвацца ў Вільні.
Меркаванае закрыццё Літвой Салечнікаў можа яшчэ больш пагоршыць сітуацыю, асабліва напярэдадні сезона адпачынкаў.