15 траўня 2024, Серада, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Стаўленне Трампа да Украіны мяняецца

1
Кіраўнік МЗС Польшчы: Стаўленне Трампа да Украіны мяняецца

Радаслаў Сікорскі расказаў, які бачыць пазіцыю экс-прэзідэнта ЗША.

Пазіцыя экс-прэзідэнта ЗША і кандыдата ад рэспубліканцаў на сёлетніх выбарах Дональда Трампа што да вайны ва Украіне можа быць не настолькі прарасейскай, як пра гэта думаюць.

Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша Politico у нядзелю, 28 красавіка.

Сікорскі адзначыў, што адсутнасць пратэсту Трампа ў дачыненні да пакета дапамогі Украіне на 60 мільярдаў даляраў на фінальным этапе сведчыць аб тым, што стаўленне былога прэзідэнта да Украіны мяняецца.

“Я не пачуў ніякага пратэсту. Таму я спадзяюся, што кандыдат Трамп убачыў, што гэтая апазіцыя аб дапамозе Украіне напраўду не з'яўляецца папулярнай у Злучаных Штатах, што яна шкодзіць яго шанцам”, - сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Паводле ягоных слоў, Трамп меў рацыю, калі заклікаў еўрапейскіх чальцоў NАТО выдаткоўваць больш на абарону. Сікорскі таксама нагадаў, што Трамп даслаў Украіне супрацьтанкавыя ракеты "да вайны, калі іншыя гэтага не рабілі".

Politico адзначае, што пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Нью-Ёрку ў пачатку красавіка Трамп адзначыў, што "выжыванне і сіла" Украіны важныя для ЗША, і што ён "заўсёды падтрымлівае Польшчу".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках