17 траўня 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Левандоўскі аформіў хет-трык і прынёс «Барсэлоне» важную перамогу

Левандоўскі аформіў хет-трык і прынёс «Барсэлоне» важную перамогу
РОБЭРТ ЛЕВАНДОЎСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

«Каталонцы» вярнулі сабе другі радок у турнірнай табліцы.

Каталонская «Барсэлона» атрымала валявую перамогу над «Валенсіяй» у матчы 33-га тура чэмпіянату Гішпаніі ў футболе.

Сустрэча каманд прайшла на стадыёне «Алімпік Льюіс Кампаніс» у Барсэлоне і закончылся з лікам 4:2 на карысць гаспадароў. У складзе пераможцаў хет-трык аформіў паляк Робэрт Левандоўскі (49-я, 82-я і 90+3 хвіліны), яшчэ адзін гол забіў Фермін Лопэс (22-я). У гасцей вызначыліся Уга Дура (27-я) і Пепелу (38-я з пенальці).

Пры гэтым «Валенсія» даігрывала ў меншасці пасля выдалення галкіпера Георгія Мамардашвілі на чацвёртай дададзенай да першага тайма хвіліне.

Такім чынам, «Барсэлона» перамагла ў пяці з апошніх шасці матчаў у Ла Лізе. Адзіную паразу на гэтым адцінку каталонцы пацярпелі ў эль-класіка, саступіўшы мадрыдскаму «Рэалу» на «Санцьяга Бернабеў» з лікам 2:3.

Дзякуючы гэтай перамозе «Барсэлона» набрала 73 былы і вярнулася на другое месца ў турнірнай табліцы. "Валенсія" (47) размясцілася на восьмай пазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках