21 траўня 2024, aўторак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі ўраджэнца Беларусі, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнера»

12
УСУ ліквідавалі ўраджэнца Беларусі, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнера»
Марат Сувханов

Ён быў завербаваны ПВК з расейскай турмы.

Былы жыхар Светлагорска Марат Саўханаў загінуў, ваюючы ў складзе расейскай ПВК «Вагнера», піша «Гомельская весна».

Паводле наяўных звестак, мужчына ў 2008 годзе скончыў Светлагорскае гарадское ПТВ №50. Пасля гэтага ён працаваў вахтавым метадам у расейскай свідравой кампаніі.

Паведамляецца, што ў Расеі яго затрымалі і асудзілі паводле «наркатычнага» артыкула. Калі мужчына адбываў пакаранне, яго завербавалі ў ПВК «Вагнера», паабяцаўшы амністыю.

Раней стала вядома, што ва Украіне загінуў 22-гадовы беларус Віталь Чыбісаў, які ваяваў на баку Расеі. У студзені 2024 года ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб тым, што ў баях пад Крынкамі загінуў ураджэнец Гомельскай вобласці Дзяніс Лазараў, які змагаўся на расейскім баку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках