19 траўня 2024, Нядзеля, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі палае Разанскі НПЗ

20
У Расеі палае Разанскі НПЗ

На тэрыторыі прадпрыемства грымнулі два выбухі і шугануў магутны пажар.

Уначы беспілотнік атакаваў Разанскую вобласць. Праз траплянне загарэўся Разанскі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ).

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія мэдыі.

Адпаведныя кадры апублікавалі расейскія Telegram-каналы. У той жа час губернатар вобласці Павел Малкоў пацвердзіў атаку, адзначыўшы, што "паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма, праводзіцца правяранне".

Са слоў відавочцаў атака адбылася пад тры гадзіны ночы. Відавочцы паведамілі, што спачатку чулі гул, а затым на тэрыторыі прадпрыемства грымнулі два выбухі і шугануў магутны пажар.

Разанскі нафтаперапрацоўчы завод —прадпрыемства НК "Роснефть". Большасць прадуктаў нафтаперапрацоўкі накіроўваюць на экспарт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках