Украінскія вайскоўцы зладзілі ворагу «дарогу смерці»
7- 4.05.2024, 12:38
- 9,410
Відэафакт.
Абаронцы Украіны ліквідавалі штурмавікоў-акупантаў, якія невялікай групай перамяшчаліся па дарозе ў «шэрай» зоне. Удары па ворагу нанеслі ўкраінскія FPV-дроны.
Відэа бою апублікавала ў Telegram-канале прэс-служба 47 асобнай механізаванай брыгады Узброеных сілаў Украіны. Ролік з'явіўся ў сетцы 4 траўня, але дату здымкі і лакацыю воіны не раскрылі.
У брыгадзе пажартавалі, што для расейскіх захопнікаў яны зладзілі «дарогу смерці».
«Акупанты прадаўжаюць наступаць у паласе адказнасці 47 АМБр. Але ўсё, што яны атрымліваюць, – гэта па зубах», – напісалі нашыя абаронцы.
Удакладняецца, што аперацыю ліквідацыі акупантаў правялі аператары батальёна авіяцыйных сістэмаў 47 АМБр УСУ. Некалькімі беспілотнікамі-«камікадзэ», а таксама БПЛА-выведнікам яны спынілі варожую групу.