18 траўня 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Крым атакавала блізу 15 ракет

1
Палкоўнік УСУ: Крым атакавала блізу 15 ракет
РАМАН СВІТАН

За апошнія дні на акупаваным паўвостраве адбыліся выбухі непадалёку ад вайсковых аб'ектаў.

Які дзень на часова акупаваным паўвостраве Крым неспакойна. Там чуюць выбухі непадалёк ад вайсковых абʼектаў ворага.

Куды маглі цэліцца ракеты і навошта ў зводцы для «24 Канала» прааналізаваў вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

За мінулы дзень ў Расеі зрабілі справаздачу аб тым, што на часова акупаваны Крым ляцела велізарная колькасць ракет. Паведамлялі аб 15 – 17 адзінках, якія цэліліся на аэрадромы, але нібыта ўсе збілі.

Світан патлумачыў, што такія паведамленні могуць узнікаць небеспадстаўна, бо ракеты тыпу ATACMS працуюць як касетны боепрыпас, які выбухае за некалькі сотняў метраў у вышыні над абʼектам і раскідвае суббоепрыпасы.

- Выбух у паветры даволі эпічны. Уявіце сабе: заходзяць 15 ракет і ўсе выбухаюць, – дадаў Світан.

Гэтай ноччу ўдары былі па аэрадромах паўвострава і месцах, дзе разгортваюцца сістэмы СПА і радыёлакацыйныя станцыі. СПА абясшкоджваюць пераважна на захадзе Крыма, непадалёк ад якога працуюць сродкі атрымання інфармацыі ад хаўруснікаў – самалёты ДРЛС, беспілотнікі.

Праходзіць ракета, якая бярэ на сябе функцыю пастаноўшчыка перашкод, уключаецца варожая СПА, змалёўваюць яе размяшчэнне і далей па сістэмах СПА заходзяць ATACMS.

Удары па Расеі

У брытанскай разведцы паведамілі, што пасля ўдараў па аэрадроме «Кушчэўск» расейцы спалохаліся і разгрупавалі 40 самалётаў розных тыпаў на іншыя аэрадромы далей ад лініі фронту.

Світан расказаў, што менавіта там, акрамя вайсковай авіяцыі, быў размешчаны склад, дзе захоўваліся авіябомбы мадэрнізаваныя ў плануючыя.

- Туды і цэліліся ўкраінскія беспілотнікі, калі б адбыўся выбух на складзе, то расейцы разумелі, да якіх бы наступстваў прывяло дэтанаванне авіябомбаў, – дадаў вайсковы аналітык.

Світан распавёў, што прыбралі адтуль самалёты тыпаў «Су», а трэніровачныя самалёты тыпу «Як» пакінулі.

Беспілотнікі з ЗША

Выданне Politico напісала, што Украіна спрабуе дамовіцца з ЗША, каб атрымаць беспілотнікі MQ-9 Reaper.

Світан распавёў, што гэтыя дроны маюць сурʼёзную колькасць падвешванняў, якія могуць несці, як кіраваныя ракеты, так і авіябомбы.

- Гэта таксама вельмі добры разведчык, такія дроны вісяць у раёне Крыма, карэктуюць у тым ліку і працу нашых ATACMS, – адзначыў аналітык.

Калі нам перадаюць ATACMS, то да іх павінны ісці і MQ-9 Reaper – для выканання баявой задачы яны працуюць звычайна разам. Таксама гэты робат дапаможа працаваць пары Patriot – F-16, будзе падаваць інфармацыю, як лятаючы радар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках