Пуцін загадаў правесці вучэнні аб выкарыстанні ядзернай зброі
16- 6.05.2024, 11:17
- 10,116
Нібыта ў адказ на "пагрозы Захаду".
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што па даручэнні Пуціна "найбліжэйшым часам" правядзе вучэнні аб выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі.
Пра гэта паведаміла Мінабароны РФ у Telegram
Вайскоўцы РФ паведамілі, што падчас вучэнняў будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў для практычнай адпрацоўкі пытанняў падрыхтоўкі і выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі.
Таксама вайскоўцы РФ кажуць, што вучэнні нібыта патрэбныя для рэагавання "на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб на адрас Расейскай Федэрацыі".