Стала вядома, чаму акупант расстраляў камандзіраў 10-га палка РФ
25- 6.05.2024, 12:29
- 54,072
Юры Галушка надумаў адпомсціць.
У канцы мінулага тыдня стала вядома, што акупант Юры Галушка расстраляў шэсць таварышаў са службы, сярод іх — афіцэраў 10-га палка РФ, а затым уцёк у невядомым кірунку.
Сёння, 6 траўня, Telegram-канал "ВЧК-ОГПУ", звязаны з расейскімі сілавікамі, паведаміў аб тым, што, хутчэй за ўсё, Юрый сарваўся пасля траўмы, атрыманай яго маці падчас чарговага абстрэлу расейцамі Харкава.
Крыніца паведамляе, што Галушка падпісаў кантракт з адзінай мэтай: зарабіць грошы сабе на аперацыю. Ён быў паўсляпы.
Акупантам у «ДНР» удалося дапытаць толькі адзіную сваячку Галушкі - ягонцю былую жонку Наталлю. Яна пражывае на тэрыторыі Белгародчыны. Жанчына прызналася, што яе экс-муж нарадзіўся ў Харкаве, яго бацька - ветэран Другой сусветнай вайны. Бацька памёр у 2011 годзе. Толькі ў 2013 годзе Галушка ажаніўся з Наталляй і пераехаў на ПМЖ да яе на Белгародчыну. Служыў у шэрагах Савецкага войска на Урале. Потым працаваў ахоўнікам на заводзе Маставых металаканструкцый.
Наталля апісала Юрыя як вельмі спакойнага і неагрэсіўнага чалавека. Ён вельмі любіў чытаць як класіку, так і фантастыку. Хранічных хвароб у яго не было. Апошні раз яны бачыліся ў лістападзе 2023 года, калі Галушка прыязджаў у госці да сына.
У той час Юры паскардзіўся толькі на зрок і заявіў, што на аперацыю неабходна шмат грошай, таму ён уклаў кантракт з МА РФ і пайшоў на вайну. У Галушка засталася маці ў Харкаве. Ён неаднаразова прасіў яе пераехаць у РФ, аднак тая адмовілася пакідаць родны горад.
Падчас апошняга абстрэлу горада ягоная маці ўцякала ў сховішча, але ўпала і зламала руку. На фоне надзвычайнага здарэння ў яе здарыўся яшчэ і інсульт. Цяпер ягоная маці знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.