NBC: У расейскім Уладзівастоку арыштавалі амерыканскага вайскоўца
11- 7.05.2024, 9:07
- 7,968
У чым прычына?
Супрацоўнікі сілавых органаў РФ ва Уладзівастоку затрымалі амерыканскага вайскоўца паводле абвінавачання ў крадзяжы ў жанчыны, паведамілі тэлеканалу NBC чатыры амерыканскія чыноўнікі.
Старшы сяржант Гордан Блэк праходзіў службу ў складзе амерыканскага кантынгенту ў Паўднёвай Карэі і прыехаў у Расею самастойна.
Прадстаўніца Міністэрства абароны ЗША Сінція Сміт удакладніла, што салдат быў затрыманы ва Уладзівастоку паводле «абвінавачання ва ўчыненні злачынства».
«Расея паведаміла Дзярждэпартаменту ЗША аб затрыманні ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй. Войска апавясціла ягоную сям'ю, а Дзярждэпартамент надае жаўнеру адпаведную консульскую падтрымку», - сказала Сміт.