Разгром каманднага пункта ў Бахмуце: УСУ ліквідавалі двух топ-афіцэраў РФ
2- 7.05.2024, 11:45
- 8,344
Сталі вядомыя імёны двух высокапастаўленых камандзіраў Кастрамскога палка.
У Расеі працягваюць «усплываць» некралогі аб топ-акупантах, якія сталі «двухсотымі» ў выніку паспяховага ўдару па камандным пункце РФ у часова акупаваным Бахмуце Данецкай вобласці.
Як паведамляе афіцэр УСУ, ваенны блогер, які адсочвае расейскія страты, Анатоль Штэфан «Шцірліц», пацверджанае ліквідацыя яшчэ двух топ-захопнікаў 331 парашутна-дэсантнага палка горада Кастрама.
Сярод пацверджаных страт:
начальнік артылерыі 331 пдп падпалкоўнік Пракоп'еў Дзмітрый;
начальнік сувязі 331 пдп капітан Котаў Іраклій.