19 траўня 2024, Нядзеля, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрушчы атакуюць Гомельскую вобласць

10
Хрушчы атакуюць Гомельскую вобласць

Навуковец растлумачыў, чаму іх так шмат гэтай вясной.

Нашэсце хрушчоў назіраюць жыхары Гомеля ў траўні. Са слоў мясцовых жыхароў, летась такога не было. Экспэрт патлумачыў прычыну масавага вылету гэтых кузурак.

Гомельцы думаюць, што прычына нашэсця - вялікая вада.

«Я заўважыла, што сёлета стала вельмі шмат хрушчоў. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з вялікай колькасцю вады», «Мой надзел знаходзіцца пад вадой, мне здаецца, што вельмі шмат жывёл і кузурак з'явілася ў сувязі з гэтым», - выказалі здагадку мясцовыя жыхары.

Аднак, са слоў спецыялістаў, вада важная больш для заедзі, чым для хрушчоў.

«Агулам хрушчы жывуць (калі браць усе стадыі развіцця ад яйка да дарослай кузуркі) блізу пяці гадоў. Пры гэтым ільвіная дзель (адсоткаў 80) часу прыпадае менавіта на стадыю лічынак. У стадыі дарослай кузуркі яны жывуць месяц даслоўна. Цяпер пайшоў масавы лёт, ідзе заканчэнне гэтага пяцігадовага цыклу, таму і ідзе вялікі вылет», - растлумачыў кандыдат біялагічных навук Мікалай Галіноўскі.

Чакаецца, што нашэсце працягнецца да канца траўня, бо менавіта столькі могуць пражыць дарослыя асобіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках