Сёння вызначыцца першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
1- 7.05.2024, 20:05
- 2,496
«ПСЖ» прыме «Барусію».
Сёння, 7 траўня, адбудзецца матч у адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у якім сустрэнуцца французскі «ПСЖ» і дортмундская «Барусія».
Гульня пройдзе на стадыёне «Парк дэ Прэнс» у Парыжы. У якасці галоўнага арбітра сустрэчы выступіць Даніэле Арсата з Італіі.
Стартавы свісток раздасца а 22-й паводле менскага часу.