Ролікі трынаццацігадовага падлетка са Светлагорска набіраюць мільёны праглядаў у TikTok
9- 8.05.2024, 15:41
- 7,848
Ён гатуе супы, мяса і рыбу ў казане.
Крыху больш за месяц таму ў сацсетцы TikTok з'явілася новая зорка кулінарыі: 13-гадовы школьнік са Светлагорска пад псеўданімам KAT_FOOD007. Пакуль што хлопец выклаў 14 відэа, парачка з іх ужо набрала больш за 3 млн праглядаў, астатнія - па 400, 800 тысяч і мільёну, піша “Онлайнер”.
Большасць ролікаў ствараюцца па такім сцэнары: падлетак адпачывае на пляцы, і малодшы брат прыносіць яму нешта падобнае да стравы (напрыклад, «салянку» проста з кавалачкамі каўбасы, якія плаваюць у вадзе).
Старэйшы пытаецца, што гэта ўвогуле такое, - і пад бадзёрую музыку бярэцца паказваць, як трэба. Збірае гародніну ў агародзе, разразае кавалкі мяса, наразае іншыя інгрэдыенты. Што самае цікавае, школьнік шмат што гатуе ў казане — у тым ліку тую самую салянку, боршч, юшку, плоў ці нават нешта нетыповае для дзіцяці накшталт каровінага языка ў паніроўцы.
@kat_food007 #солянкаказан #светлогорскбеласрусь #дуэтпоэт #солянканакостре #детиготовят #приятного ♬ оригинальный звук - KAT_FOOD007
@kat_food007 #борщнаказане #светлогорскбеларусь #борщразный )#кастереда #готовятдети ♬ оригинальный звук - KAT_FOOD007
Думаеце, што гэта ўсё цік-токерскія хітрыкі і ў канцы атрымліваецца нейкі «цяп-ляп»? Зусім не, прыгатаваныя стравы выглядаюць не проста ядома, а вельмі нават апетытна. Прынамсі не горш, чым у дасведчаных дарослых. Мабыць, таму хлопчыка ў каментарах спрабуюць па-даросламу крытыкаваць: маўляў, і рэжа занадта буйна, і засмажку не своечасова паклаў, і наогул усё ў пяску, брыдка і няправільна. Хейтэраў, натуральна, тут жа адганяюць са словамі "гэта ж дзеці!" і жадаюць хлопчыку ў будучыні стаць найлепшым шэф-кухаром Беларусі.
@kat_food007 #пловказан#светлогорскбеларусь#дуэтпот#счаятебепокажу#детиготовят ♬ оригинальный звук - KAT_FOOD007
Мяркуючы з частаты іх з'яўлення на старонцы, падлетак больш за ўсё любіць варыць супы. Часам кулінарныя экспэрыменты абыходзяцца вельмі дорага: у каментарах ён згадваў, што казан баршчу, напрыклад, пацягнуў на 50 рублёў.
Хлопчык не хавае, што рэцэпты падглядвае ў інтэрнэце: жартуе, што ў бібліятэку па іх хадзіць няма калі. А за крыніцу натхнення відавочна бярэ TikTok-кухары The Mysterious Chef: падобныя і мантажныя прыёмы, і сам факт гатавання на свежым паветры, і абавязковае падкормліванне сабакі ў кадры.