17 снежня 2018, пн 17:09

бел рус eng

Менскіх мастакоў выселяць на вуліцу 3

8:48 14.05.2008 — Культура

Арэндную плату за майстэрні менскім мастакам узнялі ў 10 разоў.

- За маю майстэрню ў 100 квадратных метраў мне ўжо выставілі рахунак у 2 мільёны рублёў за месяц, - абураецца ў інтэрв'ю "КП в Беларуси" беларускі мастак Мікалай Байрачны. - Але я столькі не зарабляю, каб выплачваць такую арэнду. Атрымліваецца, мяне проста выганяюць на вуліцу.

- У Саюза мастакоў ёсць тры сотні майстэрняў, якія мы будавалі яшчэ ў савецкія часы, - распавядае Рыгор Сітніца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў. - Яны мастакам абыходзяцца ў разумныя сумы. Але 180 майстэрняў саюз вымушаны арандаваць у горада.

Вось за гэтыя майстэрні арэндная плата і ўзнялася роўна ў 10 разоў. Пры гэтым чыноўнікі спасылаюцца на ўказ прэзідэнта №533. У ім сказана, што творчыя саюзы для размяшчэння галерэй, майстэрняў, выстаўных залаў, студыяў не больш за 100 квадратных метраў выплачваюць арэнду па паніжальным каэфіцыенце, гэта значыць па 0,5 еўра. Плошча, якая перавышае гэтыя 100 метраў, аплачваецца па 5 еўра за метр.

- Чыноўнікі вырашылі, што 100 квадратных метраў - гэта нам на ўвесь саюз, - разважае Рыгор Сітніца. - І вы можаце ўсім саюзам на гэтых да 100 квадратных метраў размясціцца і маляваць. І тры ЖРЭА ужо з 24 красавіка ўключылі лічыльнік па новым тарыфе.

- Гэтыя праблемы паўтараюцца з года ў год, - кажа старшыня саюза, прафесар Уладзімір Савіч. - І штогод мы змагаемся за сваё існаванне. Такое ўражанне, што творчыя прафесіі не патрэбныя. Калі раптам мы не давядзем сваю правасць і давядзецца плаціць па 2 мільёны за майстэрню, гэта вельмі нагадвае забарону на прафесію.

Напісаць каментар (3)