16 траўня 2021, нд 5:13

Паходжанне слова «Байкот» 4

17:30 19.09.2008 — Палітыка

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька падчас зняцця кандыдатаў ад сваёй партыі заявіў, што «гэта не байкот, а пратэст». Мы вырашылі ўдакладніць этымалогію слова «байкот» і знайсці такое тлумачэнне, якое было б зразумела ўсім, нават дзецям.

Вось які адказ дае «Дзіцячая энцыклапедыя»:

Напрыклад, нехта стала паводзіць сябе па стаўленні да вас несумленна, падманваючы вас на кожным кроку. У гэтым выпадку вы разам з сябрамі вырашылі не мець з ім больш ніякіх справаў. Падобнае рашэнне будзе значыць, што вы абвясцілі яму байкот! Даволі цікаўнае паходжанне самога слова «байкот».

Яно сыходзіць каранямі ў XIX стагоддзе. Тады шматлікія ўладальнікі дамоў у Ірландыі аддавалі перавагу жыццю ў Англіі, даручаючы справавым агентам кіраваць сваёй уласнасцю. У абавязкі гэтых агентаў уваходзіў збор грошай з жыхароў, якія здымалі гэтыя дамы, як правіла, без уліку таго, могуць яны расплаціцца з гападаром ці не.

Адным з агентаў, які праславіўся сваёй бязлітасцю, быў капітан Чарльз Канігхэм Байкот. Аднойчы, у 1880 годзе, ён адмовіўся даць адтэрміноўку ў плацяжах ірландскім фермерам і наўпрост выгнаў іх з дамоў. Людзі, што апынуліся на вуліцы, прыняліся помсціць свайму крыўдніку, збіваючы ягоных слуг, ламаць агароджу, перахопліваць пошту і г.д. Падобныя рэчы сталі адбывацца і з іншымі не ўмеру заўзятымі агентамі. Прычым у кожным падобным выпадку казалі, што той ці іншы агент быў «байкатаваны».

У нашыя дні так сталі называць любую спецыяльна арганізаваную калектыўную адмову звязвацца ці мець нейкія ўзаемаадносіны з якімсьці чалавекам, справавой фірмай ці нават з цэлай краінай.

Напісаць каментар (4)