15 траўня 2024, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скончанае расследаванне прычыны авіякатастрофы беларускага Су-27

3

Міністэрства абароны Польшчы не апублікуе высноваў польска-беларускай камісіі, якая вывучала прычыны катастрофы самалёта Су 27 на авіяшоў у Радаме.

Прэс-сакратар польскага абароннага ведамства Роберт Раховіч 19 кастрычніка абвесціў пра тое, што высновы камісіі можа агучыць толькі беларускі бок, паведамляе БелаПАН.

Роберт Раховіч пацвердзіў, што беларуска-польская камісія скончыла працу і падрыхтавала канчатковую справаздачу, аднак польскі бок не можа апублікаваць яе змест, перадаюць польскія інфармацыйныя агенцтвы.

Па словах прэс-сакратара польскага міністэрства абароны, такі парадак выцякае з міжнародных нормаў, якія дзейнічаюць у Польшчы.

«Яны дакладна кажуць пра тое, што бок, якому належыў самалёт, вырашае пра тое, у якой ступені, калі і ці будзе наогул апублікаваная інфармацыя пра высновы такіх камісіяў»,- патлумачыў Роберт Раховіч.

Асобнае следства адносна прычынаў катастрофы на авіяшоў праводзіць акруговая ваенная пракуратура ў Варшаве.

Нагадаем, што беларускі знішчальнік Су-27 УБ разбіўся 30 жніўня падчас авіяшоў ў польскім горадзе Радам. У выніку катастрофы загінулі беларускія лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках