17 траўня 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Арменіі раскрытыкаваў Лукашэнку

19
Прэзідэнт Арменіі раскрытыкаваў Лукашэнку

Серж Саргсян на нефармальным саміце АДКБ, які прайшоў 12 жніўня ў Астане, папракнуў беларускага дыктатара за падтрымку Азербайджана.

У прыватнасці, яго абурыла тое, што Беларусь не выступіла супраць ініцыятывы Азербайджана вынесці рашэнне карабахскага канфлікту з узроўню АБСЕ на разгляд Рады бяспекі ААН, піша расейскі «Еженедельный журнал».

Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, Аляксандр Лукашэнка найбольш заўзята настойваў на больш хуткім фармаванні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання да канца 2011 года. Беларускі кіраўнік таксама прапанаваў размясціць на сваёй тэрыторыі частку сфарміраваных да гэтага тэрміну падпаддзяленняў,

Разам з тым, як паведамляе выданне, прапанова беларускага дыктатара не выклікала энтузіязму сярод ягоных калегаў па АДКБ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках