15 траўня 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску пратэставалі супраць расейскай авіябазы

31

Транспарант з заклікам адмовіцца ад размяшчэння ў Беларусі новай ваеннай базы Расеі вывесілі ў Пінску.

Ён быў замацаваны на агароджы гарадскога парку культуры і адпачынку. На транспаранце быў лозунг «Не - расейскім авіябазам».

Нагадаем, пра стварэнне новай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі стала вядома 23 красавіка. Пра гэта заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Лукашэнкам.

«Мы пачынаем разглядаць план па стварэнні тут расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі, спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк. У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў», - адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства Расеі.

В Пинске протестовали против российской авиабазы
Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках