29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую авіябазу размесцяць у Лідзе

355
Расейскую авіябазу размесцяць у Лідзе

Ваенная база Расеі пачне функцыянаваць у Беларусі ўжо ў гэтым годзе.

Яна будзе знаходзіцца ў горадзе Ліда недалёка ад мяжы, паведаміў галоўнакамандуючы расейскіх ВПС генерал-лейтэнант Віктар Бондараў, піша «Інтэрфакс».

«Стварэнне расейскай авіябазы ў Беларусі - гэта вынік выканання міжурадавага пагаднення аб умацаванні ваеннага складніка «саюзнай дзяржавы», якое мы абавязаны выконваць. Як удзельніца «саюзнай дзяржавы» Расея абавязаная сфармаваць і мець там сваю авіябазу», - сказаў ён у сераду ў размове з журналістамі.

Адказваючы на пытанне аб прыналежнасці авіябазы, Віктар Бондараў сказаў, што яна будзе расейскай.

«Канчаткова вызначанае месца дыслакацыі авіябазы: горад Ліда на паўночным захадзе Беларусі. Уладкоўваць базу будзе беларускі бок, мы будзем ім у гэтым дапамагаць. Авіябаза стане важным элементам першага стратэгічнага эшалона абароны «саюзнай дзяржавы», забяспечваючы прыкрыццё паветранай прасторы Беларусі», - адзначыў галоўнакамандуючы.

Ён адзначыў, што на аэрадроме Ліда не спатрэбіцца ўзводзіць якія-небудзь новыя аб'екты для забеспячэння функцыянавання расейскай авіябазы.

«Так, там будзе працаваць наша камендатура, але будаваць там нічога не трэба, там усё ёсць», - удакладніў Бондараў.

Расейская авіябаза ў Беларусі пачне функцыянаваць ужо ў гэтым годзе.

«База пачне дзейнічаць праз некалькі месяцаў ужо ў бягучым годзе, на ёй будуць размешчаныя мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3», - паведаміў галоўнакамандуючы.

Віктар Бондараў не выключае магчымасці ўзмацнення авіагрупоўкі.

«Пакуль мы там размесцім Су-27СМ3, а потым паглядзім, што з гэтага атрымаецца і прымем канчатковае рашэнне», - сказаў ён.

Ад Ліды 120 кіламетраў да мяжы з Польшчай, 35 - да мяжы з Літвой, 100 - да яе сталіцы, Вільні.

Нагадаем, упершыню пытанне аб размяшчэнні расейскай авіябазы ў нашай краіне было ўзнятае ў красавіку 2013 года. Падчас візіту ў Менск пра гэта заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. Ён сказаў, што першае звяно знішчальнікаў прыбудзе ў Беларусь ужо ў гэтым годзе. Паведамлялася таксама, што Масква плануе паставіць Менску ў 2013 годзе яшчэ 4 дывізіёна зенітна-ракетных сістэм С-300.

Раней меркавалася, што расейская авіябаза будзе размешчаная ў 80 кіламетрах ад мяжы з Польшчай. У якасці пляцоўкі для размяшчэння авіябазы Мінабароны суседняй краіны разглядала раён Баранавічаў або Бярозы.

Напісаць каментар 355

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках