19 траўня 2024, Нядзеля, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч кліча на кангрэс без гэбістаў i камуністаў

27
Статкевіч кліча на кангрэс без гэбістаў i камуністаў
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: БЕЛАПАН

Апазіцыйныя палітыкі сустрэліся сёння на першым пасяджэнні аргкамітэта кангрэса дэмакратычных сіл, які прызначаны на вясну 2016 года.

Пра гэта паведаміў у каментары tut.by адзін з ініцыятараў чарговых перамоў апазіцыі аб кангрэсе Мікалай Статкевіч.

На першую сустрэчу палітыкаў, гатовых правесці кангрэс, сабраліся сам Статкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, паэт Уладзімір Някляеў, былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, прафзвязны лідар Генадзь Фядыніч, экс-суддзя канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Са слоў Статкевіча, іх ініцыятыву падтрымлівае адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў (з ім Статкевіч надоечы сустрэўся ў Варшаве).

«Кангрэс пройдзе вясной у Беларусі. Аргкамітэт кангрэса пачаў сваю працу і адкрыты для далучэння дэмакратычных і патрыятычных арганізацый Беларусі», - распавёў Статкевіч.

Са слоў палітыка, мэта кангрэса - кансалідацыя дэмакратычных сіл краіны, падрыхтоўка іх агульнай стратэгіі дзеянняў і стратэгіі развіцця Беларусі.

Аргкамітэт працуе на аснове роўнасці яго ўдзельнікаў, наступнае пасяджэнне пройдзе 12 студзеня. Сам Статкевіч разам з Уладзімірам Някляевым будуць працягваць перамовы з «правацэнтрысцкай кааліцыяй» (АГП, аргкамітэт БХД і рух «За свабоду») аб ўваходжанні ў склад камітэта кангрэса.

- Але калі калегі не пагодзяцца ўдзельнічаць у гэтым, кангрэс адбудзецца. Кандыдаты будуць вылучацца ў рэгіёнах на агульных сходах. У кангрэсе возьме ўдзел большасць (мясцовых) актывістаў, нават калі іх лідары адмовяцца. Настроі ў рэгіёнах мне вядомыя. Калі лідары не хочуць кансалідацыі, значыць, яна будзе праходзіць без іх. Але я спадзяюся, яны прымуць пазітыўную пастанову.

У той жа час Статкевіч падкрэсліў, што на кангрэс не запрашаюцца «камуністы і гэбісты». Пад першымі ён мае на ўвазе Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, пад другімі - кампанію Андрэя Дзмітрыева і Таццяны Караткевіч «Гавары праўду».

- Я мяркую, што кампанія «Гавары праўду» працуе пад кантролем спецслужбаў, пра гэта публічна заяўляў яе былы кіраўнік Уладзімір Някляеў. Я ведаю, што ён мае на гэта падставы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках