23 красавiка 2024, aўторак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст дамогся скасавання канцэрту «Бутыркі» ў Менску

63
Актывіст дамогся скасавання канцэрту «Бутыркі» ў Менску

Расейскі гурт «Бутырка» не выступіць у Менску ні ў чацвер, ні ў найбліжэйшай будучыні.

Квіткоў не прадаюць, афішы знялі. «Мы не ведаем, чаму, мы каса. Трэба звяртацца да арганізатараў», – кажа касір.

Хіты «Какая осень в лагерях», «За ростовскую братву» і «Бутырская тюрьма» маглі б прагучаць у вялікай зале Палаца Рэспублікі. Прадусары абяцалі самы вялікі канцэрт за гісторыю выступаў у Менску, паведамляе «Белсат».

Аднак супраць «Бутыркі» ў Беларусі выступіў актывіст Зміцер Салошкін. Абурыўшыся блатному рэпертуару, ён за тыдзень да канцэрту напісаў некалькі «лістоў шчасця» – без эмоцый, канцылярскай мовай, са спасылкамі на заканадаўства.

«Напісаў зварот у сам Палац Рэспублікі, у Менгарвыканкам, Упраўленне справамі Лукашэнкі, так як Палац Рэспублікі належыць гэтаму кіраванню. Таксама напісаў у ідэалагічнае ўпраўленне МУС з просьбай, каб яны мяне падтрымалі», – распавёў грамадскі актывіст.

Міліцыі тэксты гурту не спадабаліся

На падставе звароту Солошкіна, творчасць гурту «Бутырка» стварае негатыўны вобраз работнікаў праваахоўных органаў. У Міністэрстве ўнутраных спраў падзякавалі за пільнасць і паведамілі, што канцэрта не будзе. Зміцер кажа, што лепш бы «Бутырка» проста не прадала дастатковай колькасці квіткоў. Але калі і змагацца з крымінальнай рамантыкай, то той жа зброяй, што і праціўнікі беларускай культуры.

«Да гэтага мяне падштурхнула навіна, што гурту «Дзецюкі» адмовілі з канцэртам у Менску, і спасылка на адпаведны ўказ. Давялося прачытаць усе гэтыя ўказы», – кажа Зміцер Салошкін.

Меркаванні беларусаў падзяліліся

Наколькі этычна звяртацца да ўладаў, каб забараніць канцэрт крымінальнага «блатняка»? Ці варта жорстка цэнзураваць такую творчасць?

«Згодны з гэтым рашэннем і меркаваннем многіх».

«Цэнзуру можа ўвесці, каб малыя не хадзілі. А тыя, каму трэба, блатныя людзі, хай ходзяць, слухаюць».

«А што, усім іншым можна прыязджаць, а ім не? Хай бы прыехалі, праспявалі».

«Калі аднойчы я пачула, што ў іх быў канцэрт у Белдзяржфілармоніі, для мяне гэта быў шок».

– мяркуюць мінакі.

Замест «Бутыркі» ў Палацы Рэспублікі можна схадзіць на канцэрт «Металікі» з сімфанічным аркестрам. А потым пачнуцца навагоднія святы для дзяцей.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках