5 траўня 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што не так з ідэяй «адкупных» для бізнэсу?

20
Што не так з ідэяй «адкупных» для бізнэсу?

Лідар прадпрымальнікаў раскрытыкаваў чарговую ідэю чыноўнікаў.

Урад распрацаваў праект дэкрэта аб так званым забеспячальным дэпазіце. Згодна з ідэяй, паклаўшы на спецыяльны рахунак суму ад 50 000 рублёў, прадпрымальнік зможа забяспечыць сабе лаяльнасць і пэўную абарону ад затрымання сілавікамі, у выпадку, калі занесеная грашовая сума забяспечыць кампенсацыю прычыненай парушэннем шкоды.

Таксама адзначаецца, што адпаведны дэпазіт павінен быць загадзя ўнесены на рахунак у «Беларусбанку».

У прадпрымальніцкім асяроддзі праект дакумента сустрэлі неадназначна.

У экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў раскрытыкаваў чарговую ідэю чыноўнікаў.

- Асабіста ў мяне негатыўнае стаўленне да гэтай ідэі, - заявіў ён. - Яна несвоечасовая і палітычна няправільная. Яны думаюць, што гэта будзе нейкі заклад, якім можна будзе скарыстацца, калі цябе пасадзяць у турму. І ім можна будзе скарыстацца, каб цябе хутчэй адтуль выпусцілі. Ведаеце, трэба, напэўна, вызначыцца: ці то мы развіваем прадпрымальніцтва, ці то збіраемся людзей у турму саджаць! Калі жадаем развіваць, то давайце рабіць так, каб 99% бізнэсоўцаў пра гэта ўвогуле не думалі, а паспяхова выконвалі дзейнае заканадаўства. У гэтым кірунку нічога не зроблена, а мы ўжо думаем, як бізнэс з турмы выцягваць.

На думку прадпрымальніка, такі падыход цалкам недапушчальны ў сістэме, пры якой дзяржава часта карае невінаватых.

- Я далёкі ад думкі, што кагосьці дробнага будуць выпускаць. Практыка паказвае адваротнае. Калі б у нашай краіне толькі сапраўдныя злачынцы траплялі ў турму, тады можна гэтым займацца. А як можна гэтым займацца, калі сёння, быўшы прадпрымальнікам, ты ўжо фактычна злачынец паводле дзясятка артыкулаў, - адзначыў суразмоўца выдання.

Віктар Маргелаў мяркуе, што ідэя аб дэпазітах «не адпавядае духу» абяцанняў урада аб лібералізацыі ўмоў для бізнэсу.

- У нас нічога не пыталіся, у нашых колах нават такіх думак не ўзнікала. Без усялякага эканамічнага абгрунтавання проста паўстаў законапраект: «давайце вы скінецеся, а мы кагосьці з вас выпусцім». Выходзіць, рэфармаваць заканадаўства не трэба, а прадпрымальнікаў як саджалі, так і будуць саджаць? Калі гэтая практыка будзе прадаўжацца, нічога не зменіцца ў гэтай краіне, - дадаў лідар прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках