28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэвалюцыйная сітуацыя была і застаецца»

6
«Рэвалюцыйная сітуацыя была і застаецца»
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

Калі б улады зрабілі высновы пасля пратэстаў, то селі б за круглы стол з апазіцыяй.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель перад самым затрыманнем пабываў у студыі тэлеканала «Белсат».

Актывіст стаў госцем праграмы «Размова дня», якая выйдзе ў эфір ужо сёння ўвечары.

У інтэрв'ю Яўген Афнагель заявіў:

«Перад першым маршам тыя ж самыя палітыкі, я не буду называць іх імёны, некаторыя журналісты таксама, на жаль, казалі: «Выйдзе сто чалавек, пратэстнай хвалі няма, рэвалюцыйнай сітуацыі няма. Якія пратэсты? На вуліцу ніхто не выйдзе». Нават 17 лютага раніцай такое казалі, а потым выйшлі тысячы людзей. Можа, гэтыя палітыкі не адчуваюць народных настрояў? Не адчувалі тады і не адчуваюць цяпер. Дык якія ж яны тады палітыкі? Я не думаю, што для грамадства гэта было сюрпрызам, бо пратэстныя настроі былі. І рэвалюцыйная сітуацыя была, і застаецца цяпер».

На думку актывіста, калі б улады зрабілі высновы пасля пратэстаў, то селі б за круглы стол з апазіцыяй, а Лукашэнка пачаў бы перамовы са Статкевічам:

«Гэта тыя высновы, якія могуць выратаваць краіну, бо крызіс паглыбляецца, сітуацыя вельмі складаная. І замест акцый, якія праводзіць апазіцыя, могуць быць сацыяльныя бунты. А калі будуць сацыяльныя бунты, можа быць усё што хочаш: ці могуць быць расейскія танкі і, магчыма, расейскія штыкі спляжаць Лукашэнку. І каб гэтага не было, трэба садзіцца за круглы стол з апазіцыяй, трэба вызначаць, як ратаваць краіну".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках