24 красавiка 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Менску ездзіць «Паршэ» з дакументам ад «Прэзідыума РБ»

50
Па Менску ездзіць «Паршэ» з дакументам ад «Прэзідыума РБ»

Пропуск дае права на «стаянку і праезд усюды».

У жыцці важна ўмець аддзяляць збожжа ад пустазелля. Як часта тое, што можа здацца на першы погляд вельмі сур'ёзнай штукай, пры дэталёвым разглядзе проста спроба пусціць пыл у вочы.

У менскім двары відавочца, з дазволу якога abw.by публікуе гэта фота, заўважыў аўтамабіль Porsche з сур'ёзнай, на першы погляд, паперай пад лабавой шыбай. Яна імітуе пропуск ад дзяржструктуры з наяўнасцю дзяржаўнага герба Беларусі, для большай пераканаўчасці прысутнічае некалькі штампаў накшталт «узгоднена». Пропуск нібыта дае права на "стаянку і праезд усюды". Толькі калі ўдумацца, то такога органа - "Прэзідыум Рэспублікі Беларусь" - у прыродзе не існуе. Затое як гучыць! Ды яшчэ кантрольна-рэвізійная ўправа пры ім!

"Глупства гэта, а не пропуск, у мяне яшчэ Месяц і Марс уключаны", - жартуе адзін з карыстальнікаў сацсетак, абмяркоўваючы ўбачанае.

Зрэшты, уладальнік Porsche не адзіны ўладальнік такога "дакумента". З розных абласцей Беларусі прыходзяць фота аўто з такімі ж важнымі "пропускамі".

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках