25 красавiка 2024, Чацвер, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мамы з вазкамі скачуць з пліткі ў гразь»

6
«Мамы з вазкамі скачуць з пліткі ў гразь»

Як у Сухараве зрабілі новую дарогу.

У рэдакцыю «Cалідарнасці» звярнуўся чытач і распавёў, як у Сухараве зрабілі новую дарогу. Як пацвярджэнне ён прыклаў фотаздымкі.

- Гэтым летам нашы паважаныя дарожнікі пачалі будаваць дарогу ў новы мікрараён. Дарога пачыналася ад скрыжавання Рафіева, Гарэцкага і Алібегава, - распавядае Аляксандр. - Усё лета жыхары Сухарава і Паўднёвага Захаду ў сувязі з будоўляй стаялі ў корках. Але ўсе разумелі, што яшчэ крыху і будоўля скончыцца і дабірацца на працу і з працы будзе зручней і хутчэй.

Нарэшце да канца лета доўгачаканую дарогу адкрылі. Аднак радасць была нядоўгай.

- Нядаўна я праязджаў гэтае перакрыжаванне і ўбачыў вялізную латка праз усю паласу на новым асфальце. Я быў проста ў шоку! Як можна пакласці новы асфальт і праз нейкі месяц перакапаць новую дарогу? - пытаецца чытач. - Можа, дарожнікі забыліся пакласці трубу ці яшчэ штосьці, як гэта бывае ў нашай краіне. Няўжо нельга ўсё зрабіць адразу як трэба і не перакопваць новую дарогу? Бо за зіму ўсе гэтыя лапікі ператворацца ў выбоіны і ямы, і новую дарогу трэба будзе зноў рамантаваць, а гэта зноў час, грошы, коркі...

Але і гэта была не адзіная неспадзяванка. Будаўнікоў на гэтым скрыжаванні ўжо даўно няма, а няскончаныя лапікі іх дзейнасці яшчэ засталіся. Напрыклад, на некаторых адцінках пешаходных дарожак па-ранейшаму адсутнічае пакрыццё.

- Людзям даводзіцца хадзіць па гразі, а раварыстам і маці з вазкамі скакаць з пліткі ў гразь і назад. Сумна, што ў сталіцы дагэтуль не ўмеюць якасна праводзіць дарожныя працы, - адзначае Аляксандр.

За такую працу чытач прапануе прыцягваць да крымінальнай адказнасці з выплатай усіх выдаткаваных на рамонт сродкаў.

- Чаму на многіх прадпрыемствах існуе поўная матэрыяльная адказнасць, а нашы дарожнікі, такое пачуццё, наогул ні за што не адказваюць. Яны могуць класці асфальт і ў дождж, і ў снег, могуць спачатку класці асфальт, а потым пракладваць трубы, - абураецца мянчук. - Гэта проста злачынная халатнасць нейкая, марнаванне бюджэтных сродкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках