29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Раскамнагляду адпраўлены пад хатні арышт

Прэс-сакратар Раскамнагляду адпраўлены пад хатні арышт
ВАДЗІМ АМПЕЛОНСКІ

Вадзіма Ампелонскага падазраюць у махлярстве ў асабліва вялікіх сумах.

Чартанаўскі суд Масквы пастанавіў узяць пад хатні арышт прэс-сакратара Раскамнагляду Вадзіма Ампелонскага і начальніка прававой управы ўстановы Барыса Ядзідзіна. Абодвух падазраюць у махлярстве ў асабліва вялікіх сумах, паведаміў у чацвер, 12 кастрычніка, "Інтэрфакс" са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка суда Станіслава Яжова. Паводле ягоных слоў, мера стрымання абодвум фігурантам была абраная судом 5 кастрычніка, паведамляе "Нямецкая хваля".

У рамках гэтай жа самай акцыі суд адправіў пад хатні арышт дарадцу генеральнага дырэктара федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства (ФДУП) "Галоўны радыёчастотны цэнтр" Аляксандра Весельчакова. Крыніцы "Інтэрфакса" мяркуюць, што справа аб вялікім махлярстве можа быць звязаная з вывадам сродкаў Раскамнагляду праз адное з падкантрольных ведамству ФДУП.

Абарона мае намер абскардзіць арышт Ампелонскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках