20 красавiка 2024, Субота, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гройсман аб прамове Зэмана: Здаровы чалавек ніколі гэтага не заявіць

Гройсман аб прамове Зэмана: Здаровы чалавек ніколі гэтага не заявіць
УЛАДЗІМІР ГРОЙСМАН
ФОТА: REUTERS

Прэм'ер-міністр Украіны пракаментаваў прапанову чэшскага прэзідэнта кампенсаваць Украіне страту Крыма.

Чэхі з'яўляюцца сябрамі і партнёрамі Украіны, але некаторыя прадстаўнікі гэтай нацыі часам дазваляюць сабе вар'яцкія заявы. Так прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман у інтэрв'ю тэлеканалу "112 Украіна" пракаментаваў прапанову прэзідэнта Чэхіі Мілаша Зэмана кампенсаваць Украіне анэксію Крыма.

"Хацеў бы тут адзначыць нядаўнюю заяву прэзідэнта Чэхіі. Ведаеце, здаровы чалавек ніколі гэтага не заявіць, а цяжка хворы псіхічна - магчыма. Але я дакладна ведаю, што чэхі выдатныя, разумныя людзі, нашы сябры і партнёры. Думаю, сярод такой выдатнай нацыі ёсць тыя, хто часам дазваляе сабе вар'яцкія заявы, сведкамі якіх мы сёння з'яўляемся", - сказаў прэм'ер.

Што да прэтэнзій шэрагу дзяржаў да ўкраінскага закона "Аб адукацыі" кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Украіна абавязаная забяспечыць развіццё дзяржаўнай мовы.

"Украіна - талерантная краіна, у якой ёсць гонар і павага да ўсіх нацыянальных меншасцяў. Але мы павінны прыкладаць намаганні для развіцця нашай роднай, украінскай, мовы. Гэта прынцыпова важна, тут не павінна быць іншых меркаванняў. Як і таго, што некаторыя кіраўнікі дзяржаў дазваляюць сабе не надта паважліва ставіцца да Украіны", - заявіў кіраўнік урада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках