20 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі затрымалі польскага гідролага на беразе Заходняга Буга

7
Беларускія памежнікі затрымалі польскага гідролага на беразе Заходняга Буга

Гідролаг знаходзіўся ў службовай выправе: вымяраў хуткасць плыні, глыбіню і шырыню ракі.

Вечарам 11 кастрычніка на беларускім беразе Заходняга Буга памежны патруль на катэры затрымаў грамадзяніна Польшчы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Як высветлілася, мужчына-гідролаг (спецыяліст у вывучэнні прыродных вод, іх уласцівасцяў, распаўсюдзе, і працэсах, якія адбываюцца ў іх - заўв.) з Інстытута метэаралогіі і сельскай гаспадаркі, які знаходзіцца ў Варшаве.

На мяжы ён знаходзіўся ў службовай выправе: вымяраў хуткасць плыні, глыбіню і шырыню ракі. Менавіта з мэтай ажыццяўлення замераў спецыяліст і пераправіўся на беларускі бераг у надзіманай лодцы.

«Падчас замацавання вымяральнага троса да яго і падплыў памежны патруль - для праверкі адпаведных дакументаў. Іх у iншаземца не было, таму ён быў затрыманы для далейшага разбіральніцтва», - распавялі ў ДПК.

Цяпер мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы) і 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КоАП Беларусі. Грамадзяніну Польшчы давядзецца выплаціць штраф.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках