18 красавiка 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маньяк з бензапілой» напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі

42
«Маньяк з бензапілой» напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі
Уладзіслаў Казакевіч
ФОТА: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Напад адбыўся падчас вываду асуджанага на шпацыр.

Уладзіслаў Казакевіч напаў на кантралёраў у шклоўскай калоніі, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС Беларусі. Нагадаем, яго прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі за напад на наведвальнікаў у ГЦ «Еўропа»: ён забіў адну жанчыну і параніў яшчэ дзвюх.

12 кастрычніка прыкладна а 10.40 у папраўчай калоніі № 17 Шклова падчас вываду асуджанага Уладзіслава Казакевіча на шпацыр падчас правядзення стандартнай працэдуры надгляду спрацаваў металадэтэктар ў абсягу ягонага левага рукава.

«Асуджанаму было прапанавана здаць забаронены аб’ект, але ён, не выканаўшы патрабаванні вайсковага патруля, правай рукой выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на супрацоўніка адміністрацыі калоніі. Дзякуючы прафесійным, разумным дзеянням начальніка вайсковага патруля кантралёраў, старшага кантралёра звязу кантралёраў 4-й асобнай стралковай роты 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часткі 6713 прапаршчыка Аляксея Куза і асабовага складу вайсковага патруля асуджаны Уладзіслаў Казакевіч быў абяззброены», - распавёў прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Нагадаем, 8 кастрычніка маладзён з бензапілой зладзіў напад у ГЦ «Еўропа», у выніку якога загінула 43-гадовая прадавачка Алена Александронец, яшчэ дзве жанчыны пацярпелі. На момант учынення злачынства фігуранту было толькі 17 гадоў, суд прысудзіў яго да максімальнага магчымага пакарання для непаўналетняга - 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках