19 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жывуць людзі каля будоўлі метро ў Менску

4
Як жывуць людзі каля будоўлі метро ў Менску
ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ

Праз будаўніцтва трэцяй лініі метро жыхары Паўночнага завулка засынаюць пад роў бульдозераў і ходзяць у краму за паўтара кіламетра ад дому.

На пагорку ў раёне плошчы Багушэвіча знаходзіцца Паўночны завулак - кароткая вулка з дзясяткамі драўляных дамоў, некаторыя з іх былі пабудаваны яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, піша kp.by.

У 2014 годзе каля завулка пачалася будоўля трэцяй лініі метро. Тры дамы аддалі пад руйнаванне, перад пагоркам размясціўся вялікі катлаван, адкуль раз-пораз чуюцца гукі бульдозераў. Сама вуліца нібы заснула: аканіцы дамоў зачыненыя, людзей на вуліцы практычна няма.

нет.

- Мой дом будавалі прадзядуля і прабабуля, - кажа жыхар Паўночнага завулка Георгій Савацьевіч. - Паглядзіце на гэтую вялікую яму, а раней тут быў сад і кветкі! Машыны працуюць і начамі, і ў выходныя! Так гучна, аж зубы стукаюць. Я ім кажу, маўляў, печкі раскідаюцца - яны тады спынілі працу! Кажуць, што гэта праз работы. Мы ўжо неяк адаптаваліся. Цяпер праблемы з тым, што тут ходзяць машыны і застаюцца калдобіны. А яшчэ ў нас прыбралі сходы, дык даводзіцца абыходзіць увесь завулак, каб спусціцца ўніз у краму. І ісці даводзіцца нямала - кіламетра паўтара!

Стогадовыя домікі прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму жыхарам забараняюць рабіць тут рамонт. Так і атрымліваецца, што жывеш у цэнтры Менска, а па ваду трэба хадзіць да калонкі.

- Мой дом падлеглы Мінкульту, і яны забараняюць нешта тут рабіць, таму ў нас дамы ў такім стане, - прадаўжае Георгій. - У нас няма вады і каналізацыі, бо гэта каштуе вялізных грошай! А яшчэ я дагэтуль не ведаю, ці будзе адсяленне з майго дому ці не.

Да таго ж праз будаўнічыя работы пляцы жыхароў прыкметна скараціліся.

- Я жыву тут гадоў 15. Але не ўвесь час, часам з’язджаю на лецішча, - распавядае суседка Георгія Ірына. - Да будаўніцтва метро усё было добра, у нас былі сады з лілеямі і ружамі. Калі ж пачалася будоўля, мой пляц скарацілі ўдвая. Далі кампенсацыю - 2 тысячы даляраў, але мы засталіся без дрэў, хлявоў, дровы ляжаць абы-дзе, прыбіральні пад носам. А ў пачатку будаўнічых работ сур'ёзна трэсла. Мы тэлефанавалі ў метрапалітэн, там была нейкая старая ўстаноўка, яе памянялі, стала лепш. Але думаю, калі дабудуюць метро і пусцяць цягнікі, трасці будзе мацней.

Лёс Паўночнага завулка вызначае дэталёвы план горадабудаўнічага праекта. Паводле яго гэтую тэрыторыю аддадуць інвестарам, дамы ж будуць не жылымі, а грамадскімі. Напрыклад, там могуць зрабіць галерэю, музей, аб'ект грамадскага харчавання. Але ёсць і патрабаванне - захаваць аўтэнтычны вонкавы выгляд будынкаў.

- Думаю, наўрад ці тут нейкія дамы пакінуць. Вось тут стаяў стары дом з унікальнымі шпалерамі. І што? Яго зруйнавалі, і ўсё, - кажа Ірына. - А дамы ў нас гнілыя, і трымаюцца яны, пакуль людзі жывуць тут. Ёсць людзі, якім добра тут, іншыя ж мараць адсюль з'ехаць. Я належу да першых, хоць і разумею, што тут няма ні варункаў, нічога, але мне нармальна, не хачу з'язджаць. Дарэчы, хто хацеў, правёў сабе ваду і каналізацыю зрабіў.

Далейшы лёс хатак будзе таксама вызначаць інвестар.

- Мы ж нават не ведаем, зруйнуюць наш дом ці не. Калі нас высяляюць, то які сэнс мне грошы ўкладаць у будаўніцтва? Што да будаўніцтва метро, то складана, вядома. Будаўнікі працуюць начамі, так усё тарабаніць, у мяне посуд у доме тросся! Я ў міліцыю два разы тэлефанаваў - дапамагло, - распавядае Сяргей, жыхар дома ў Паўночным завулку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках