20 красавiка 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выходзяць са складу ЮНЕСКА

1
ЗША выходзяць са складу ЮНЕСКА

Краіна атрымае статус сталага назіральніка пры ЮНЕСКА.

Вашынгтон абвясціў аб спыненні сяброўства ў ЮНЕСКА. Пастанова ўвойдзе ў дзеянне 31 снежня. Раней ЗША спынілі выплату сяброўскіх унёскаў у ЮНЕСКА пасля прыняцця на правах паўнапраўнага сябра Палестынскай аўтаноміі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Злучаныя Штаты ў чацвер, 12 кастрычніка, абвясцілі аб выхадзе краіны са складу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ў пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Пастанова ўваходзіць у дзеянне 31 снежня гэтага года, гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША. Пасля гэтага краіна атрымае статус сталага назіральніка пры ЮНЕСКА. Улады ЗША ўжо накіравалі апавяшчэнне ў арганізацыю.

Вашынгтон патлумачыў сваю пастанову неабходнасцю кардынальных рэформаў у ЮНЕСКА і яе антыізраільскую прадузятасцю. ЗША неаднаразова выказвалі незадаволенасць антыізраільскімі рэзалюцыямі, якія прымаюцца ЮНЕСКА. У 2011 годзе Злучаныя Штаты спынілі фінансаванне арганізацыі пасля таго, як у яе склад на правах паўнапраўнага сябра была прынятая Палестынская аўтаномія. Ізраіль і Канада перанялі прыклад ЗША.

Гендырэктарка арганізацыі Ірына Бокава выказала глыбокае шкадаванне ў сувязі з пастановай урада ЗША, назваўшы яго стратай для ЮНЕСКА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках