18 красавiка 2024, Чацвер, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парушальнікаў ПДР чакае «сюрпрыз»

36
Парушальнікаў ПДР чакае «сюрпрыз»

У Беларусі могуць зрабіць больш жорсткай адказнасць за паўторныя парушэнні ПДР.

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік управы Дзяржаўтаінспекцыі МУС Дзмітрый Карзюк, піша БелТА.

«Ёсць прапанова за некалькі аднатыпных парушэнняў правілаў дарожнага руху, учыненых запар, устанавіць больш жорсткую адказнасць», - сказаў Дзмітрый Карзюк. На ягоную думку, колькасць парушэнняў, якая ўжо можа лічыцца сістэмай, - тры і больш. «Гэта прапанова знаходзіцца на ўзгадненні і, магчыма, будзе прынятая найбліжэйшым часам», - дадаў ён.

Тэма ўзмацнення жорсткасці пакарання была закранутая журналістамі ў сувязі з вынікамі нядаўняга маніторынгу працы маршрутных таксі Віцебскай вобласці. Як паведамлялася, інспектары ДАІ 8 кастрычніка негалосна ў якасці пасажыраў праехалі ў маршрутках па Віцебску, а таксама праехаліся ў мікрааўтобусах да Менска, Полацка і вярнуліся назад у абласны цэнтр. Усяго было праверана блізу 30 аўто, выяўлена 74 парушэнні ПДР і перавозкі пасажыраў (многія з якіх серыйныя).

Дзмітрый Карзюк адзначыў, што ДАІ працягне практыку схаваных метадаў працы. «Кіроўцы маршрутак заўсёды спяшаюцца, проста ляцяць. Ім трэба перавезці як мага больш пасажыраў. І таму маршруткі ў нас пад асаблівым кантролем», - заявіў ён. Негалосныя формы дапамагаюць выяўляць парушэнні ПДР рознымі ўдзельнікамі руху і выкарыстоўвааюцца даволі часта. Усё больш шырока інспектары выкарыстоўваюць відэафіксацыю.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках