2 траўня 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць патрыятычныя пано на сценах беларускіх гарадоў

4
Як выглядаюць патрыятычныя пано на сценах беларускіх гарадоў

У жыхароў беларускіх гарадоў з'явілася магчымасць вывучаць сваю гісторыю з дапамогай графіці.

На сценах каменных дамоў беларускіх гарадоў за апошнія 10 гадоў з'явіліся патрыятычныя пано.

Такія выявы на сценах, безумоўна, спрыяюць фармаванню нацыянальнага гонару. Графіці прыцягваюць увагу турыстаў і надаюць дадатковы шарм канкрэтным месцам, піша «Радыё Рацыя».

Калыска беларускай дзяржаўнасці Полацк вітае гасцей адным з даўніх малюнкаў горада.

Імкнецца не адставаць і першая сталіца Вялікага княства Літоўскага - Наваградак.

У Смаргоні на адным з жылых дамоў ушанавалі легендарнага Мацея Бурачка з ягоным актуальным запаветам.

А ў Шчучыне да Дня беларускага пісьменства выявай нацыянальнага першадрукара пару гадоў таму ўпрыгожылі будынак школы.

У беларускіх гарадах такіх малюнкаў павінна з'яўляцца больш, нацыянальных герояў, выдатных асоб і выдатных падзей у нашай гісторыі стае. Так што пытанне толькі - у жаданні і актыўнасці мясцовых уладаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках