27 красавiка 2024, Субота, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі «засакрэцілі» судовы працэс у Маскве?

2
Улады Беларусі «засакрэцілі» судовы працэс у Маскве?

Дэталі справы як беларускі бок, так і расейскі паведамляць катэгарычна адмаўляюцца.

Урад Беларусі вызначыў свайго прадстаўніка ў Міжнародным камерцыйным арбітражным судзе пры Гандлёва-прамысловай палаце Расеі у адным з судовых працэсаў. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў №719 ад 28 верасня 2017 г., якая апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам, для разгляду справы ў пазове ТАА «Паралель. Юк» (Расея) у якасці прадстаўніка ўрада Беларусі прызначанае Міністэрства юстыцыі.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з дня прыняцця.

Іншыя падрабязнасці працэсу ў дакуменце не прыводзяцца.

На працягу тыдня журналісты tut.by спрабавалі высветліць дэталі пазову. Прэс-службы Міністэрства юстыцыі і Савета Міністраў адмовіліся ад каментароў. Высветлілася, што дакумент «для абмежаванага кола асоб». У Міжнародным камерцыйным арбітражным судзе пры ГПП Расеі інфармацыю ў справе не выдаюць. У расейскай кампаніі атрымаць каментар таксама не ўдалося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках