26 красавiка 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе збіраюцца сталічныя модніцы і што такое «Фэшн кава»

6
Дзе збіраюцца сталічныя модніцы і што такое «Фэшн кава»

Тэматычныя вячоркі бясплатныя, але ўсе ўдзельніцы павінны прытрымлівацца строгага дрэс-кода.

Раз на некалькі месяцаў самыя модныя дзяўчаты Менска збіраюцца на «Прэ-а-партал фэшн каву». Тэматычныя вячоркі бясплатныя, але ўсе ўдзельніцы павінны прытрымлівацца строгага дрэс-кода, прычым кожны раз новага, піша nn.by.

Арганізатары загадзя паведамляюць, які ўбор патрэбны на наступную сустрэчу. Дрэс-код можа вызначацца нейкім актуальным колерам сезону або наогул цэлай тэмай накшталт «сняданак у Ціфані», «фэмілі лук» або «ўрок геаметрыі».

Падчас мерапрыемства ягоныя спонсары і самі ўдзельніцы галасуюць за самы цікавы вобраз. У падарунак можна атрымаць як дарагую сумку з моднага буціка, так і букет кветак ад студыі фларыстыкі або які-небудзь аксесуар ад менскіх дызайнераў.

Тут выступаюць з лекцыямі стылісты, іміджмейкеры і цікавыя персоны з менскай тусоўкі моднікаў.

У мінулую нядзелю на сустрэчу ўдзельніцы павінны былі прыйсці ў гаме грэнадын.

Не думайце, што для ўдзелу трэба мець дарагія модныя ўборы - магчыма, на наступнай сустрэчы - у стылі рок-н-рол - журы абярэ пацёртую скураную куртку. Галоўнае - сабраць са звычайных рэчаў незвычайны вобраз.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках