25 красавiка 2024, Чацвер, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску каля Мінабароны правялі акцыю пратэсту

11
У Менску каля Мінабароны правялі акцыю пратэсту

Каля будынку міністэрства прыпаркавалі аўто з плакатам.

Каля Міністэрства абароны ў Менску сёння, 16 кастрычніка, прыпаркавалі аўтамабіль.

«Войска, дзе вешаюць нашых дзяцей, гэта не войска, гэта - г***о. Арцём Басцюк, Саша Коржыч, чый сын наступны?» - гаворыцца на самаробным плакаце.

Пра гэта паведамляе nn.by.

Нагадаем, што 3 кастрычніка 21-гадовы ўраджэнец Пінска Аляксандр Коржыч, закліканы на службу менш за паўгода таму, быў знойдзены павешаным у падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі вайсковай часткі пад Барысавам. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі трагедыі следства назвала суіцыд. Бацькі і сябры загінулага ў гэтую версію катэгарычна не вераць.

10 кастрычніка следства паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы паводле ч.3 арт.443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемастасункаў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці дачыненняў падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Дарэчы, гэта другая трагедыя за год у Барысаве - 31 сакавіка ў пятлі знайшлі яшчэ аднаго хлопца - Арцёма Басцюка. Следчага камітэт спыніў крымінальную справу, распачатую аб факце смерці Басцюка.

У сувязі са справай Аляксандра Коржыча з Узброеных сіл звольненыя чатыры службовыя асобы, таксама адхіленыя ад пасадаў пяць вайскоўцаў у Печах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках