28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск: Наш карабель сядзе на Марс пры ўсякіх абставінах

3
Ілон Маск: Наш карабель сядзе на Марс пры ўсякіх абставінах
Ілон Маск

Адмова часткі рухавікоў - не перашкода для карабля Маска.

Ілон Маск прапанаваў карыстальнікам Reddit задаць пытанні аб ягоных касмічных праектах. Futurism сабраў некалькі самых цікавых адказаў, піша сайт hightech.fm.

Самы высокі рэйтынг набрала пытанне аб тым, чаму Маск наважыў зменшыць ракету для палёту на Марс. Нагадаем, што памяншэнне закране, як памеры, так і яе магутнасці: ракета будзе дыяметрам 9, а не 12 метраў і абсталяваная 21, а не 42 рухавікамі. Маск патлумачыў, што магутнасць ракеты была зніжаная амаль удвая праз тое, што памяншэнне памеру нелінейна ўплывае на патрабаваную цягу рухавікоў. З новай масай ужо не патрэбна столькі рухавікоў, але тым не менш, ідэя аб іх вялікай колькасці па-ранейшаму дамінуе. Маск мяркуе, што ягоны карабель зможа сесці на Марс нават пры найгоршым сцэнары, бо з вялікай колькасці рухавікоў некалькі ўсё ж застануцца ў працоўным стане.

Кіраўнік SpaceX распавёў і некаторыя падрабязнасці аб вяртанні марсіянскага карабля на Зямлю. Ён не будзе завісаць у паветры перад пасадкай, хутчэй гэта будзе запуск, прайграны ў зваротным кірунку. Карыстальнікі спыталі, як Маск збіраецца астуджаць паліва, назапашанае для пасадкі. Паводле планаў, яно будзе захоўвацца ў рэзервуарах галаўной часткі карабля. Карыстальнікі выказалі здагадку, што яно нагрэецца. Маск паведаміў, што, магчыма, будуць дададзеныя адмысловыя крыавентылятары. Паліва будзе ізаляванае ад сценак карабля для прадухілення нагрэву.

Маска спыталі таксама аб ягоным стаўленні да 3D-друку ў якасці інструмента пры стварэнні касмічных апаратаў. Прадпрымальнік адказаў, што нейкія часткі рухавікоў, магчыма, і будуць надрукаваныя, але асноўны ўпор робіцца ўсё ж на традыцыйныя спосабы вырабу. Ён патлумачыў гэта тым, што кампанія распрацавала новы сплаў, які будзе выкарыстоўвацца для кіслароднай помпы. Ён настолькі трывалы, што не гарыць пры выкарыстанні, 3D-друк не дазваляе вырабляць часткі з гэтага сплаву.

Большая частка пытанняў тычылася жыцця будучых каланістаў на Марсе. Маск сказаў, што калі на планету высадзяцца першыя людзі, там ужо будзе створаная базавая інфраструктура для іх. Каланісты нават змогуць размясціць паведамленні ў Facebook аб сваёй высадцы на Марсе, пажартаваў ён. Для асваення Чырвонай планеты спатрэбіцца ўдзел многіх кампаній і мільёнаў людзей, і ён заклікаў іх да гэтага. Напрыклад, падчас адказу на пытанне пра сувязь паміж Марсам і Зямлёй, Ілон Маск прапанаваў запусціць дадатковыя спадарожнікі, праўда, не назваў адрасатаў сваёй прапановы.

Калі яго спыталі аб прагрэсе ў касмічных даследаваннях, які мы ўбачым у найбліжэйшыя пяць гадоў, Ілон Маск сказаў, што пачнуцца тэставыя палёты поўнамаштабнага марсіянскага карабля на невялікую вышыню - некалькі сотняў кіламетраў. Ракета зможа вывозіць невялікія грузы на арбіту Зямлі, гэта значыць, тэсты будуць сумяшчацца з практычным выкарыстаннем новай ракеты-носьбіта. Нагадаем, згодна з планам Маска, адзін карабель зможа даставіць на Марс 100 чалавек, але з часам атрымаецца перавезці і 200 пасажыраў за раз. Пералёт зойме ад 80 да 150 дзён. У далейшым гэты тэрмін удасца звесці да аднаго месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках