20 красавiка 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка прапаршчыка з Печаў: Мой муж ставіўся да жаўнераў, як да сваіх дзяцей

99
Жонка прапаршчыка з Печаў: Мой муж ставіўся да жаўнераў, як да сваіх дзяцей
АРТУР ВІРБАЛ

Анастасія Вірбал не ведае, «як крэдытка Аляксандра Коржыча апынулася ў яе мужа».

Родныя Артура Вірбала перакананыя, што таго хочуць зрабіць адзіным вінаватым у справе смерці шарагоўца Аляксандра Коржыча, паведамляе «Радыё Свабода».

Прапаршчыка Артура Вірбала затрымалі 14 кастрычніка. Родныя пакуль не ведаюць, ці выстаўленыя яму абвінавачванні і ў чым яго падазраюць. «Мы нічога не ведаем. Толькі тое, што яго затрымлівалі на 72 гадзіны. Цяпер мой муж знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Менску», - распавядае Анастасія Вірбал. Яна перакананая, што яе мужа і двух затрыманых сяржантаў хочуць зрабіць у справе Коржыча стрэлачнікамі.

«Вы самі разумееце, нейкага палкоўніка не пасадзяць. Яны ўсе хочуць выйсці (з гэтай гісторыі) чысцюткімі. Я ведаю свайго мужа, я жыла з ім. Ён пра сваіх жаўнераў казаў, што гэта ягоныя дзеці. Што ён за іх гарой стаяў, абараняў заўсёды», - кажа Наста. З яе слоў, яна настроена рашуча. «Артур не мог зрабіць таго, у чым яго цяпер абвінавачваюць. Калі спатрэбіцца, я ўсім давяду, што ён невінаваты», - кажа яна.

Родныя Артура Вірбала маюць намер наймаць адваката. Таксама Анастасія хоча заблакаваць старонку мужа «Вконтакте». «Людзі ўбілі сабе ў галаву, што мой муж і затрыманыя сяржанты ва ўсім вінаватыя, пішуць цяпер, абвінавачваюць яго. Я звярнулася па тэхпадтрымку сацыяльнай сеткі, хачу ліквідаваць старонку мужа. Ці хаця б, каб далі мне паролі, каб я магла кантраляваць старонку. Гэты бруд вельмі непрыемна чытаць», - кажа Наста.

Паводле яе слоў, муж дома пра работу не размаўляў. На ўсе пытанні адказваў, што ўсё добра, падрабязнасцяў не раскрываў.

«Калі шчыра, я нічога не ведаю пра знойдзеную ў мужа пластыкавую картку Коржыча. Разумееце, я ягоная жонка, я буду абараняць Артура ад усяго, што цяпер пішуць у інтэрнэце. Ён не такі. Артур іншы», - кажа Наста.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках