25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дулуб: Беларусь фактычна футбольная краіна

2
Алег Дулуб: Беларусь фактычна футбольная краіна
АЛЕГ ДУЛУБ
ФОТА: ONLINER.BY

Сітуацыя такая, што штучна падымаецца хакей.

Галоўны трэнер «Чарнаморца» Алег Дулуб адказаў на пытанне пра тое, ці ўважаецца за футбольную краіну Беларусь, піша «Трибуна».

- Беларусь - не футбольная краіна?

- Гэта не праўда! Беларусь па сваёй прыродзе футбольная краіна, народ любіць футбол. Сітуацыя такая, што штучна падымаецца хакей. Усякая штучная рэч, яна не спрацоўвае. Калі я назаву вам лічбу «больш за 40 лядовых палацаў у краіне»...Гэта вельмі вялікая колькасць, можна было зрабіць 10 і развіваць іншыя тыпы спорту: гандбол, баскетбол.

Палёў добрых у нас вельмі мала. Налета ў Менску зробяць цэнтральны стадыён. У нас ёсць добры стадыён у Барысаве, таксама можна паказаць Гомель, Віцебск, Берасце, абласныя цэнтры. Але яны не дацягваюць да найлепшых украінскіх стадыёнаў. Трэба ўлічваць, што Украіна прымала чэмпіянат Еўропы. Калі прыехаў дадому, то сказаў: «Напэўна, трэба нам правесці еўрапейскае першынство, тады вы зразумееце розніцу паміж хакеем і футболам». Калі я ездзіў на чэмпіянат свету ў хакеі, мне было цікава, але ўсё адно з ажыятажам і напалам - не тое.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках