19 красавiка 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня Беларусь адмовіцца ад валюты ў разліку мытных збораў

12
З 1 студзеня Беларусь адмовіцца ад валюты ў разліку мытных збораў

Канкрэтныя лічбы мытных збораў пакуль што невядомыя.

Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім з 1 студзеня 2018 года стаўкі мытных збораў будуць усталёўвацца ў беларускіх рублях, гэта пастанова накіраваная на дэдалярызацыю эканомікі, піша kp.by.

Нагадаем, адвязаць мытныя плацяжы ад валюты планавалі даўно. На гэтую тэму выказваўся Нацбанк у студзені 2015 года, агучвалі цэлы комплекс мер па дэдалярызацыі. Сёлета ў жніўні на сайце «Сістэма Юрыст» з'явіўся праект змяненняў у грамадзянскі і банкаўскі кодэкс. Гаворка ішла пра тое, каб адвязаць ад валюты ўсе тарыфы, зборы, стаўкі ў беларускіх рублях. То бок, не пісаць «100 даляраў у беларускіх рублях», а адразу ў іх і даваць суму, не арыентуючыся на валюту.

І вось першае змена: стаўкі мытаў будуць фармавацца выключна ў беларускіх рублях пачынаючы з 1 студзеня. Праўда, якімі менавіта яны будуць, пакуль невядома. Магчыма, іх перавядуць у рублі паводле існага курсу. Да прыкладу, цяпер у месяц кожны беларус можа па пошце атрымаць тавараў на 22 еўры, а за перавышэнне трэба заплаціць мыту. Улічваючы курс, магчыма, абмежаванне будзе складаць 51 рубель. У новай сітуацыі галоўнае, каб курс нечакана не скочыў, бо пакупкі ў замежных крамах вы робіце не ў рублях, а ў валюце.

Аналагічнымі будуць абмежаванні і па ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Так, цяпер бязмытна можна ўвесці для сябе тавараў на 1500 еўраў. Калі вы падарожнічаеце часцей, чым раз у 3 месяцы, то абмежаванне складае 300 еўраў. Пасля пералічэння ставак у беларускія рублі абмежаванні могуць скласці адпаведна 3483 рублі і 696 рублёў. Аднак не выключана, што з 1 студзеня будуць устаноўленыя нейкія новыя мытныя зборы, якія не будуць звязаны з цяперашнімі.

Дзе яшчэ ў Беларусі засталіся прывязкі да валюты?

Нягледзячы на маштабную кампанію па дэдалярызацыі, засталіся яшчэ прывязкі да даляра ці еўра. Па-першае, арэнда офісных памяшканняў і кватэр. Так, аплата праводзіцца ў рублях, але стаўкі ўстаноўлены ў валюце. Па-другое, купля нерухомасці. Кошт квадратнага метра пры куплі жылля, альбо цэлай кватэры, дома, офіснага памяшкання ўсталёўваецца ў далярах, хоць разлік праводзіцца і ў рублях. Па-трэцяе, купля аўтамабіля - аналагічна з жыллём, разлік праводзіцца ў рублях. Па-чацвёртае, кошт вызначаных рамонтных работ: кошт усталёўваецца за квадратны метр у далярах, а разлік - у рублях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках