29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прызнаны найлепшым трэнерам 12-га тура чэмпіянату Украіны

Беларус прызнаны найлепшым трэнерам 12-га тура чэмпіянату Украіны
АЛЕГ ДУЛУБ

Напярэдадні падапечныя Алега Дулуба падолелі кіеўскае «Дынама» Аляксандра Хацкевіча.

Галоўны трэнер адэскага «Чарнаморца» беларус Алег Дулуб прызнаны найлепшым у 12-м туры прэм'ер-лігі чэмпіянату Украіны паводле версіі Усеўкраінскага аб'яднання футбольных трэнераў (УАФТ), паведамляе sportarena.com.

15 кастрычніка адэсіты дома сенсацыйна падолелі кіеўскае «Дынама», якім кіруе іншы беларускі настаўнік Аляксандр Хацкевіч. «Чарнаморац» забіў два мячы ў першым паўтайме, а ў астатні час прапусціў толькі адзін гол.

Алег Дулуб атрымаў ад УАФТ сярэдні бал 4,6 і званне найлепшага трэнера тура.

Дзякуючы перамозе над кіяўлянамі «Чарнаморац» пакінуў апошні радок турнірнай табліцы УПЛ і з 9 баламі ў 12 матчах дзеліць 9-11-я месцы з «Александрыяй» і львоўскімі «Карпатамі».

Пад кіраўніцтвам Дулуба, які ўзначаліў каманду ў пачатку верасня, «Чарнаморац» здабыў дзве перамогі, двойчы згуляў унічыю (прычым аднойчы - з лідарам чэмпіянату данецкім «Шахцёрам») і пацярпеў адну паразу (ад Ворсклы - 0:3).

Нядаўна прайшла інфармацыя пра тое, што Дулуб хоча сысці з «Чарнаморца», аднак сам трэнер назваў гэта плёткамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках