19 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свае правы трэба абараняць!

12
Свае правы трэба абараняць!

Марш абураных беларусаў 2.0 адбудзецца 21 кастрычніка а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

У суботу пройдзе Марш абураных беларусаў 2.0.

Адзін з арганізатараў, Мікалай Статкевіч, праінфармаваў аб гэтым Менгарвыканкам. Акцыя пройдзе ў цэнтры сталіцы. Беларускі нацыянальны кангрэс абвясціў збор на Кастрычніцкай плошчы а 14 гадзіне.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў патлумачыў у інтэрв'ю «Белсату», чаму трэба прыйсці на акцыю 21 кастрычніка.

«Дэкрэт N3, супраць якога больш за год пратэставала не толькі дэмакратычная апазіцыя, а наогул беларусы, фактычна не скасаваны. Лукашэнка спачатку пагадзіўся з тым, што ён няправільны, што трэба нават вярнуць грошы людзям, якія ў іх забралі, і некаторым вярнулі. Быў на сустрэчы, і там казалі: «А навошта мы пойдзем на пратэстныя акцыі, калі нам вярнулі грошы?» Але дэкрэт не скасаваны, і ў ім зроблены не найлепшыя для простага народа, а больш жорсткія ўдакладненні. Так што калі ёсць воля абараняць свае правы, то іх трэба ісці і абараняць, – адзначыў Уладзімір Някляеў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках