19 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таксіст-хапуга павёз пасажырку па лічыльніку ў міліцыю

59
У Менску таксіст-хапуга павёз пасажырку па лічыльніку ў міліцыю

За 10 км паездкі таксіст запатрабаваў 52 рублі.

У рэдакцыю tut.by звярнулася чытачка з Гомельскай вобласці Марына. Дзяўчына ўзяла таксоўку ля чыгуначнага вакзалу ў Менску. У канцы паездкі таксіст запатрабаваў за паездку 10 кіламетраў 41 рубель, а калі Марына адмовілася аплачваць нечуваную суму - павёз яе ў міліцыю. І таксама па лічыльніку.

«Трос перада мной паперамі і казаў, што ён можа ўстанаўліваць усякія тарыфы»

Дзяўчына прыехала раніцай у Менск з Гомельскай вобласці на маршрутцы - родныя папрасілі прыгледзець за захварэлым пляменнікам. Каб хутчэй дабрацца да канечнага пункта, дзяўчына ўзяла таксоўку «ад борта» каля вакзала.

- Некалькі разоў спытала кошт ад вакзала да вуліцы Рафіева, цікавілася тарыфамі, але кіроўца ўвесь час сыходзіў ад наўпроставага адказу. Я папярэдзіла, што ведаю пра гісторыі пра нерэальна завышаныя тарыфы і аплачваць такія сумы не буду, хай лепш адразу высаджвае. Але кіроўца запэўніў, што ён не такі, завышаў тарыфы старшыня іх прафзвязу і «фу» такім быць, а ён сумленны.

Дзяўчына агледзела салон аўто, але ніякіх бэйджаў з тарыфамі так і не знайшла, а лічыльнік быў прыкрыты. У канцы паездкі кіроўца агучыў суму - 41 рубель за 10 кіламетраў паездкі. На панэлі з'явіўся бэйдж з тарыфамі і адкрыўся таксометр.

Дзяўчына адмовілася плаціць такія грошы, бо звычайна паездка ад вакзала да дома сваякоў каштавала ў чатыры разы менш. Тады таксіст заблакаваў дзверы аўто, сястра Марыны таксама не змагла адчыніць іх.

- Ён трос перада мной паперамі, казаў, што мне трэба было не трапаць яму нервы, а выклікаць таксоўку і што многія на яго скардзіліся, але яму нічога не будзе. Ён ІП і можа ўстанаўліваць усякія тарыфы. Я запярэчыла: можа, тарыфы могуць быць усякімі, але агучыць і паказаць іх ён абавязаны да пачатку паездкі. Звярнула яго ўвагу на тое, што бйэдж з'явіўся толькі па прыездзе, хоць я пыталася пра кошт і тарыфы загадзя. У выніку дзверы ён так і не разблакаваў і павёз у міліцыю, не выключыўшы таксометр і напісаў на мяне заяву за тое, што я адмовілася плаціць адпаведна з тарыфам. Чэк я сфатаграфавала з заявы ў міліцыі на 52 рублі паездкі, якую я не заказвала!

Марына распавядае, што потым таксіст пачаў таргавацца, скінуў кошт спачатку да 35, потым да 25 рублёў.

Толькі потым дзяўчына даведалася, што гэта быў вядомы ў Менску таксіст Шахно В.У. Ён не ў першы раз мільгае ў навінах. Дзяўчына звязалася з яшчэ адным пацярпелым - Андрэем. Ён таксама ўзяў таксоўку «ад борта» гэтага ж таксіста яшчэ ў верасні.

- Быў у Кіеве цэлы дзень, прыехаў стомленым, узяў таксоўку «ад борта». Перад паездкай удакладніў, колькі будзе каштаваць гэтая паездка: звычайна да вуліцы Азгура гэта абыходзілася мне 3-5 рублёў. Пасля я атрымаў чэк амаль на 37 рублёў і пагрозы ад таксіста, што «цяпер са мной разбяруцца». За паездку я заплаціў. Усе гэтыя звесткі ўказаў у заяве ў міліцыю. Я мяркую, што ён уводзіць людзей у зман, блакуе рэчы ў салоне або багажніку. Няўжо ў Менгарвыканкаме, Транспартнай інспекцыі не знойдзецца метадаў барацьбы з такім таксістам? Ён не толькі ўводзіць людзей у зман, але і ганьбіць наш горад перад іншымі. Уявіце, прыязджае іншаземец і ад вакзала да гатэля «Менск» яму такую суму за паездку выдаюць!

Журналісты адшукалі ў інтэрнэце яшчэ з дзясятак скаргаў з аднолькавымі прэтэнзіямі:

Каментар таксіста: «Тарыфы ўстанаўліваю зыходзячы з выдаткаў»

Журналісты звязаліся з таксістам і пацікавіўся, якім чынам ён фармуе тарыфы на паездкі.

- З чаго вы ўзялі, што я кагосьці вёз? Пакажыце чэк. Не можа такога быць? Што з нагоды тарыфаў - пачытайце заканадаўства, закон аб цэнаўтварэнні ў нас ёсць? Яго скасавалі даўным-даўно. Таксіст устанаўлівае тарыфы зыходзячы з затрачаных сродкаў. Калі я кагосьці вёз ці не вёз, хай разбіраецца міліцыя, суды - у нас жа прававая дзяржава.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках