28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміт ЦЕІ ў Менск з прэм'ераў прыехаў толькі кіраўнік Малдовы

10
На саміт ЦЕІ ў Менск з прэм'ераў прыехаў толькі кіраўнік Малдовы

Разрэкламаваны ўладамі Беларусі саміт кіраўнікоў урадаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы праваліўся.

Напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін ЦЕІ, якая праходзіць у гэтыя дні ў Менску, беларускія прапагандысцкія СМІ анансавалі маштабнасць мерапрыемства, прадстаўляючы саміт «прарывам» і «поспехам» лукашэнкаўскай дыпламатыі.

Аднак, як толькі пачаўся саміт, афіцыйная прапаганда раптам стала замоўчваць спіс удзельнікаў саміту. Сайт Charter97.org звярнуўся па каментары ў прэс-службы Міністэрства замежных спраў і Савета міністраў, аднак там нам адмовіліся назваць прозвішчы ўдзельнікаў сустрэчы.

Афіцыйнае агенцтва навінаў БелТА толькі паведаміла аб удзеле ў саміце прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Піліпа.

Сапраўды, як стала вядома Charter97.org, на саміт у Менск больш не прыехаў ніводзін прэм'ер-міністр краін ЦЕІ. Вядома, што на сустрэчы прысутнічалі міністр замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта, міністр унутраных спраў Сербіі Нэбойша Стэфанавіч, намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марэк Магероўскі, дырэктар дэпартамента Усходняй Еўропы Федэральнага міністэрства еўрапейскіх і міжнародных спраў Аўстрыі Элізабэт Бертаньёлі, міністр транспарту Босніі і Герцагавіны, намеснікі міністраў замежных спраў Славаччыны і Харватыі і іншыя.

Сёння чальцамі ЦЕІ з'яўляюцца Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Вугоршчына, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славаччына, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Украіна.

Такім чынам, можна канстатаваць, што саміт ЦЕІ ў Менску праваліўся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках